Дачка рэпрэсаванага настаўніка, якая ўратавала мастацкі музей. Гаворым пра Алену Аладаву

Алена Аладава — знакамітая дырэктарка Нацыянальнага мастацкага музея, якая літаральна па крупінках збірала калекцыю для галерэі пасля Другой сусветнай вайны. Яна з маладосці цікавілася мастацтвам, пісала пра яго ў перыёдыку, была экскурсаводам, а ў выніку ператварылася ў самага ўплывовага мастацкага функцыянера БССР. Каб пасля вайны стварыць нанава і ўзбагаціць якаснымі творамі музей, разрабаваны падчас акупацыі, Аладава разам з калектывам прыкладала велізарныя намаганні: вяла перамовы і задобрывала калекцыянераў, адпраўлялася ў экспедыцыі па Беларусі, пераконвала спявачку Лідзію Русланаву прадаць сваю цудоўную калекцыю менавіта ў Мінск. Нездарма з цягам часу за ёй замацавалася мянушка Беларускі Траццякоў. Пра тое, чым адметная асоба Аладавай і як яна занава стварыла мастацкі музей, у чарговым выпуску падкаста «Пашпарт грамадзяніна» расказвае даследчык Зміцер Моніч.Читать далее…

Дачка рэпрэсаванага настаўніка, якая ўратавала мастацкі музей. Гаворым пра Алену Аладаву

Алена Аладава — знакамітая дырэктарка Нацыянальнага мастацкага музея, якая літаральна па крупінках збірала калекцыю для галерэі пасля Другой сусветнай вайны. Яна з маладосці цікавілася мастацтвам, пісала пра яго ў перыёдыку, была экскурсаводам, а ў выніку ператварылася ў самага ўплывовага мастацкага функцыянера БССР. Каб пасля вайны стварыць нанава і ўзбагаціць якаснымі творамі музей, разрабаваны падчас акупацыі, Аладава разам з калектывам прыкладала велізарныя намаганні: вяла перамовы і задобрывала калекцыянераў, адпраўлялася ў экспедыцыі па Беларусі, пераконвала спявачку Лідзію Русланаву прадаць сваю цудоўную калекцыю менавіта ў Мінск. Нездарма з цягам часу за ёй замацавалася мянушка Беларускі Траццякоў. Пра тое, чым адметная асоба Аладавай і як яна занава стварыла мастацкі музей, у чарговым выпуску падкаста «Пашпарт грамадзяніна» расказвае даследчык Зміцер Моніч.

Читать далее…